Тыдзень беларускай мовы

З 19 па 23 верасня ў нашай школе, як і ва ўсіх школах  Рэспублікі, праходзіў Тыдзень беларускай мовы “ Як ты дорага мне, мая родная мова! 16 верасня  вучні 8-11 класаў пісалі Рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства. На працягу тыдня праходзілі розныя акцыі: “Размаўляй са мной па-беларуску”, “Натхнёныя Бацькаўшчынай”, прэзентацыя паштовак ”Пажаданні роднай мове” і кніг “Скарбонка гістарычнай памяці”, інтэлектуальная гульня Чароўны квадрат” пад дэвізам “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…”, быў арганізаваны прагляд беларускамоўнага спектакля “Вечар” для 8-х класаў і яшчэ многа чаго цікавага. Тыдзень сапраўды стаў святам нашай самай мілагучнай, сакавітай, непаўторнай роднай мовы!

Мы используем cookie-файлы для предоставления вам наиболее актуальной информации. Продолжая использовать сайт, Вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.  
Принять