З 15 па 20 лютага 2021 года ў нашай школе праводзіўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Хто не паважае родную мову, не паважае родны народ”. На працягу тыдня дзейнічала лінгвістычная акцыя “Рускай мове дай разгрузку: размаўляй па-беларуску”, вучні прымалі ўдзел ў конкурсе “ Намалюй фразеалагізм”, у фэсце Складаем сінквейн “Мова родная – мова модная”, аўкцыёне “Растлумач фразеалагізм – атрымай цукерку”, рэспубліканскім конкурсе “Буслік”, інтэлектуальных гульнях “Чароўны квадрат” і “Павуціна”, наведвалі кніжную выставу ў бібліятэцы. У завяршэнне тыдня, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, была праведена акцыя “Далучы сваю далонь”, у якой удзельнікі выказвалі свае адносіны да беларускай мовы. Пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі.