Свята беларускай песні

Песні, знайце, - сэрца дар, 
шанаваць іх трэба, 
кепскі з нас той гаспадар, 
што не мае хлеба, 
і без песень жа народ 
што ён варт быць можа?

21 лістапада вучні 5-7-х класаў прымалі ўдзел у мерапрымстве “Свята беларускай песні”, якое было прысвечана беларускаму фальклору.

       Заклікаючы нас яшчэ ў пачатку стагоддзя абараняць родную песню, мову, родную беларускую культуру, Янка Купала ведаў, што гэта духоўныя здабыткі нацыі, мастацкія скарбы, дзякуючы якім беларускі народ зможа хутчэй стаць роўным і прызнаным сярод іншых народаў свету. Ён адчуваў не толькі цудоўную прыгажосць родных песень, але і заключаную ў іх моцную сілу, якая аб’ядноўвае людзей.

      “Няма будучыні ў народа, які не памятае свайго мінулага”, – гаворыць народная мудрасць. Ад кожнага з нас залежыць, ці зберажом мы сваю гістарычную памяць, ці пакінем у спадчыну будучым пакаленням незлічоныя скарбы нацыянальнай культуры. Вось гэту задачу мы ставілі, праводзячы наша мерапрыемства. Дзеці былі вельмі задаволены!!! Яны мелі магчымасць спяваць і слухаць песні беларускіх выканаўцаў.