Проводы учителя на заслуженный отдых

2 кастрычніка ў сярэдняй школе в.Чэрні адбылася надзвычай кранальная і знакавая падзея. Калектыў установы адукацыі ўрачыста і з глыбокай пашанай правёў на заслужаны адпачынак настаўніцу беларускай мовы і літаратуры Ларысу Міхайлаўну Горчанюк.

Гэты дзень стаў момантам шчырай ўдзячнасці чалавеку, чый прафесійны шлях з’яўляецца прыкладам рэдкай адданасці сваёй справе. Ларыса Міхайлаўна прысвяціла педагогіцы 41 год узорнай працы, і ўвесь гэты час яе працоўная біяграфія была непарыўна звязана толькі з адной навучальнай установай — сярэдняй школай вёскі Чэрні. Для многіх пакаленняў вяскоўцаў яна стала любімым настаўнікам і сапраўдным правадніком у свет багатага беларускага слова.

Пад час урачыстага мерапрыемства дырэктар школы Алена Антонаўна Пастаялка звярнулася да прысутных з цёплымі словамі і выказала шчырую ўдзячнасць педагогу за шматгадовы бездакорны шлях, мудрасць і выхаванне моладзі. Пад апладысменты калег Алена Антонаўна ўрачыста ўручыла грамату за яе значны ўклад у развіццё школы і адданасць прафесіі. Святочную атмасферу падтрымалі кранальныя выступленні калег, якія дзякавалі Ларысе Міхайлаўне за педагагічнае майстэрства і захаванне нацыянальных традыцый, шчырую падтрымку і дапамогу маладзейшым пакаленням настаўнікаў, душэўную чуласць, з якой яна штодня сустракала кожнага вучня.

Самым хвалюючым і незабыўным момантам напрыканцы мерапрыемства стаў уласны зварот віноўніцы ўрачыстасці. Ларыса Міхайлаўна ад усяго сэрца падзякавала кіраўніцтву школы, калегам за сумесныя гады працы, падтрымку і цеплыя словы. На развітанне, як сапраўдны філолаг і аматар роднага слова, яна зрабіла ўсім прысутным цудоўны творчы падарунак — выканала песню «Малітва » на верш славутага беларускага паэта Генадзя Бураўкіна. Гэты глыбокі, пранікнёны спеў пра любоў да Радзімы і яе захаванне крануў кожнага ў зале да глыбіні душы і стаў прыгожай кропкай у яе шматгадовай прафейсійнай кар’еры.

Са слязьмі на вачах і з ўсмешкамі калектыў пажадаў настаўніцы моцнага здароўя, невычэрпнага аптымізму і дабрабыту. Няхай новы этап жыцця на заслужаным адпачынку прыносіць толькі радасць і прыемныя клопаты сярод родных людзей.

Нізкі паклон Вам за працу, шаноўная Ларыса Міхайлаўна.

Мы используем cookie-файлы для предоставления вам наиболее актуальной информации. Продолжая использовать сайт, Вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.  
Принять