З любоўю да роднага слова

Дэвіз тыдня:
Шануйце дзіва на планеце—
Святую нашу Беларусь.
I мову Коласа, Купалы
Вы беражыце з роду ў род.
Каб наша доля не канала,
Каб не загінуў наш народ.

  Гэтыя словы сталі зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемстваў, спланаваных у рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры. Імі хацелася выхоўваць нацыянальную самасвядомасць, патрыятызм, высокія маральныя якасці вучняў, а таксама далучыць школьнікаў да багацця роднага слова, выклікаць жаданне вывучаць сваю мову, чытаць літаратурныя творы на беларускай мове, паважаць, любіць і берагчы яе, развіваць творчае мысленне, пазнавальныя інтарэсы вучняў.

У прадметным тыдні прынялі ўдзел вучні 3 – 11 класаў.

  Каб зацікавіць вучняў і выклікаць жаданне прыняць удзел у Тыдні, на працягу ўсяго тыдня праводзілася акцыя “Размаўляем па-беларуску”, вучні атрымлівалі выявы буслікаў, калі на перапынках размаўлялі па –беларуску.

Для настаўнікаў іншых прадметаў, мы прапанавалі акцыю “ 75 спосабаў сказаць дзіцяці “Я цябе люблю” па-беларуску”

  Мерапрыемствамі тыдня былі ахоплены вучні кожнай паралелі. Пяцікласнікі сталі ўдзельнікамі гульні-падарожжа “Мая Радзіма”па творах беларускіх пісьменнікаў пра Беларусь.

  Вучні 7-ых класаў падрыхтавалі конкурс “Хто на загадкі знойдзе адгадкі”, а вучні 3-6 класаў прымалі актыўны ўдзел у разгадванні загадак.

Для 9-11 класаў была праведзена іныфармацыйная гадзіна “Туманы над багнаю”, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа.

Для 3-4 класаў быў праведзены конкурс малюнкаў “Беларускія краявіды”.

Завяршыўся тыдзень “Святам роднай мовы”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. У гэтым мерапрыемстве актыўны ўдзел прымалі 5-8 классы. Конкурс чытальнікаў паэтычных твораў “Гучы беларускае слова”для вучняў 3-4 класаў.

  Тыдзень мовы і літаратуры закончыўся. Мы перакананы, што такія мерапрыемствы будуць цікавыя вучням і настаўнікам не толькі таму, што яны нясуць вялікі выхаваўчы патэнцыял, а яшчэ і таму, што яны прывіваюць любоў да роднай мовы. І хочацца верыць, што тыя вучні, якія душой дакрануліся да твораў беларускіх пісьменнікаў, будуць імкнуцца, каб роднае слова гучала ў вяках.