Віктарына «Знаўцы беларускіх казак»

Да Тыдня беларускай мовы і літаратуры для вучняў 3-х класаў  прайшла віктарына «Знаўцы беларускіх казак».

Менавіта беларуская кніга дазваляе зазірнуць у цікавы і непаўторны свет нацыянальнай культуры, адчуць асалоду ад шматграннай прыгажосці роднага слова.  Вывучэнне сваіх каранёў,  сваіх вытокаў, выхаванне любові да роднага краю адбываецца непасрэдна праз кнігу на роднай мове.

Хлопчыкі і дзяўчынкі прымалі ўдзел у конкурсах, разгадвалі крыжаванку, чыталі казкі і малявалі. Усё мерапрыемства было прасякнута ўсмешкамі, дабрынёй і шчырасцю.